Міхаіл Фёдаравіч Заваротны
Міхаіл Фёдаравіч Заваротны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Глеб Аляксандравіч Крывулін як старшыня Магілёўскага аблвыканкама | ||||||
Пераемнік | Васіль Луцкін як старшыня Магілёўскага аблвыканкама | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1923 |
||||||
Смерць | 14 снежня 2017 (94 гады) | ||||||
Партыя | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Узнагароды |
Міхаі́л Фё́даравіч Заваро́тны (14 лютага 1923, Кіеў[1] — 14 снежня 2017[2]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Магілёўскага прамысловага аблвыканкама (1963—1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1941 года курсантам 1-га Кіеўскага артылерыйскага вучылішча РСЧА пайшоў на фронт. У баях пад Масквой у брыгадзе, дзе ваяваў юны камандзір гарматы Заваротны, амаль нікога не засталося з першапачатковага складу.
«Баі былі страшныя, — успамінае Міхаіл Фёдаравіч. — А яшчэ лютыя маразы. У навагоднюю ноч, напрыклад, слупок тэрмометра апусціўся да "мінус" 45 ° С. У баявым разліку я быў і за наводчыка. У рукавіцах працаваць не будзеш, — указальны палец адмарозіў так, што адна костка заставалася»— [3]
У канцы 1943 — пачатку 1944 года быў закінуты на тэрыторыю Польшчы, меў званне паручніка Арміі Людовы.
У 1950 годзе скончыў Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. Пачаўшы працоўную дзейнасць у Беларускай ССР, за год вырас ад зменнага майстра да галоўнага інжынера абутковай фабрыкі. Яшчэ праз два гады ён быў ужо дырэктар фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» у Віцебску, вывеў прадпрыемства з крызіснага стану.
- 1957—1963 гады — загадчык прамысловым аддзелам Віцебскага абкама Кампартыі Беларусі,
- 1963—1964 гады — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага прамысловага абласнога Савета,
- 1964—1980 гады — намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта Савета Міністраў Беларускай ССР.
Зноскі
- ↑ http://podvignaroda.mil.ru/?#id=1512130378&tab=navDetailManUbil Архівавана 15 сакавіка 2012.
- ↑ Коллектив Минэкономики выражает соболезнования родным и близким Михаила Федоровича Заворотного
- ↑ http://www.economy-law.com/cgi-bin/article.cgi?date=2003/04/29&name=70 Не стареют душой ветераны — Журнал "Директор", №4 (130), апрель 2010
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://dissers.ru/belarus/a6-6.php Архівавана 28 студзеня 2017.
- http://www.economy-law.com/cgi-bin/article.cgi?date=2003/04/29&name=70 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 14 снежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжам
- Асобы
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта